• Беларуская мова
  • English
  • Забронировать

    Сумесна абсталяваны новы турысцка-экскурсійны маршрут…

    31.08.2018

    На адлегласці прыкладна 10 кіламетраў ад горада Паставы Віцебскай вобласці на мяжы з паўночна-усходнім ускрайкам Нацыянальнага парка «Нарачанскі» месціцца прыродна-гістарычны комплекс “Крыжоўкі” (так гэта ўрочышча называюць мясцовыя жыхары).
    На гэтым кавалку тэрыторыі Беларускай Паазёрскай правінцыі (на мяжы Падзвіння і Нарацка-Ушацкага Паазер’я), выцягнуўшыся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ўздоўж левага берага ракі Мядзелка вабяць вока маляўнічыя марэнныя ўзгоркі, лагчына рэчкі, узбярэжжы азёр Доўжа і Варанец, а таксама унікальны прыродны комплекс “Сарочынскія азёры”, дзе на невялікай плошчы (каля 10-15 га) на рознай вышыні адносна ўзроўня мора ляжаць тры невялічкія лясныя возеры.
    Разам з прыроднымі аб’ектамі гэты раён насычаны гістарычнымі памяткамі мінулых эпох: тут добра захаваліся бетонныя германскія ўмацаванні і могільнік часоў Першай сусветнай вайны, рэшткі былой агранамічнай школы пачатку ХХ стагоддзя (якая звязана з гісторыяй роду Друцкіх-Любецкіх), гаспадарчая гідратэхнічная сістэма міжваеннага часу, участак гістарычнага шляху Баторыя-Напалеона (Альгердаў шлях), помнік часоў Другой сусветнай вайны.
    У 2012-2018 гадах у гэтых мясцінах было праведзена сем комплексных экспедыцый вучняў Пастаўскай гімназіі пад началам настаўніка геаграфіі Ігара Міхайлавіча Пракаповіча, падчас якіх вывучаліся формы рэльефа, морфаметрычныя, гідралагічныя і біялагічныя асаблівасці азёр і іх вадазборных басейнаў, гістарычныя помнікі. Гэта дазволіла сабраць значны матэрыял, які і стаў асновай для распрацоўкі гэтага турысцка-экскурсійнага маршрута.
    На стадыі падрыхтоўкі інфармацыйнага суправаджэння на маршруце (ён мае два варыянты – 4 і 7 км), яго маркіроўкі і расчысткі праходаў да працы падключыліся супрацоўнікі навуковага аддзела нацыянальнага парка.
    Ў рэшце рэшт з’явілася добрая магчымасць і дзіцячым групам (пад началам дарослых) і ўсім цікавячымся (паасобку, сем’ямі, гурткамі) здзейсніць пешае падарожжа, у час якога атрымаць сапраўдную асалоду ад прыродна-гістарычнай спадчыны на мяжы Пастаўшчыны і Мядзельшчыны…

    Турысцка-экскурсійны маршрут «Крыжоўкі»

    [unitegallery News_foto_20180831]


    Адрес
    222395, Республика Беларусь, Минская область, Мядельский район, к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 11
    Телефоны
    Приемная руководителя
    Дежурный телефон
    Отдел туризма
    Лесной отдел
    Отдел охраны
    Научный отдел
    Электронная почта
    Электронная почта
    Научный отдел
    Отдел туризма
    Режим работы
    Пн-пт
    08:00 – 13:00, 14:00 – 17:00
    Сб-вс
    Выходной