Гадоў восемдзесят таму адміністратыўная карта мясцовасці паўночней возера Нарач выглядала наступным чынам:
Цяпер у яе такі выгляд:
Зразумела, што за прайшоўшыя дзесяцігоддзі жыццёвы ўклад значна змяніўся ў бок “глабалізацыі”, і раскіданых раней паўсюль невялічкіх пасельніцтваў (хутароў, засценкаў, фальваркаў, двароў і інш.) у цяперашні час практычна няма.
Але відавочныя там-сям сляды жыцця нашых продкаў (дзядуль-бабуль і старэйшых пакаленняў) пры так званай хутарной сістэме назіраюцца і ствараюць у зацікаўленых пэўнае ўражанне аб тым, як дорага цаніўся ў нашай забалочанай мясцовасці кожны невялічкі кавалак годнай да ворава зямлі, як дбайна (без электрычнасці і тэхнікі) абсталёўвалася гаспадарка для ўтульнага жыццязабеспячэння круглы год, як прадумана закладаліся фруктовыя сады, як уладкоўваліся шляхі-дарогі да млыну і суседзяў, і шмат іншага…
Праўда ў цяперашні час у такіх мясцінах пануюць, галоўным чынам, бабры, лосі, дзе-нідзе дзікі і іншыя жывёліны, але гэта цалкам адпавядае статусу нацыянальнага парка і з’яўляецца добрай падставай для экатурызму з вышэй азначаным этнакультурным кампанентам:
Картсхема мясцін фотаздымкаў:
З улікам аб’яўленага ў Беларусі Года малой радзімы мяркуем, што падарожжы па такіх мясцінах дапоўняць уражанні наведвальнікаў нацыянальнага парка – было б жаданне…
Тэлефоны дапамогі па стварэнню такіх маршрутаў:
+3751797 49388, 49774 (навуковы аддзел)