Падведзены вынікі навуковай дзейнасці ў мінулым годзе. У экаасветніцкім цэнтры ў курортным пасёлку Нарач удзельнікі навукова-тэхнічнага савета дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Нарачанскі”, а гэта прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, нашай установы заслухалі справаздачы аб выканнанні навукова-даследчых прац.
Так, навуковы аддзел нашай установы ў мінулым годзе плённа папрацаваў панад выкарыстаннем сучасных геаінфармацыйных тэхналогій ў ацэнцы стану экасістэм на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі. У прыватнасці, з выкарыстаннем беспілотнай авіямадэлі і спецыяльнага праграмнага забеспячэння праводзіліся назіранні за пошкоджаннем натуральнай расліннасці ў выніку ўздзеяння антрапагеннага ці прыроднага характару, ці жыццядзейнасці баброў, або зарастання адкрытых лугавін драўляна-хмызняковай расліннасцю…
Арнітолагі навукова-даследчага цэнтру па біярэсурсах НАН Беларусі апавядалі пра абставіны распаўсюджання ахоўваемых відаў птушак апошнім часам, перашкоды іх размнажэнню, дадатковыя магчымасци іх захавання.
Абмеркаваны таксама напрамкі навуковай дзейнасці ў бягучым годзе.
Удзельнікамі навукова-тэхнічнага савета адзначана эфектыўнае узаемавыгаднае супрацоўніцтва навуковага аддзела з прадстаўнікамі акадэмічных і вузаўскіх навуковых падраздзяленняў, што дае сур’ёзны эфект у практычнай прыродаахоўнай дзейнасці, прыняцці кіраўнічых рашэнняў на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі.