• Беларуская мова
  • English
  • Забронировать

    Адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета

    21.02.2024

    Падведзены вынікі навуковай дзейнасці ў  мінулым годзе. У экаасветніцкім цэнтры ў курортным пасёлку Нарач удзельнікі навукова-тэхнічнага савета дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі», а гэта прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта,  нашай установы заслухалі справаздачы аб выканнанні навукова-даследчых прац.

    Так, навуковы аддзел нашай установы ў мінулым годзе плённа папрацаваў панад выкарыстаннем сучасных геаінфармацыйных тэхналогій ў ацэнцы стану экасістэм на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі. У прыватнасці, з выкарыстаннем беспілотнай авіямадэлі і спецыяльнага праграмнага забеспячэння праводзіліся назіранні за пошкоджаннем натуральнай расліннасці ў выніку ўздзеяння антрапагеннага ці прыроднага характару, ці жыццядзейнасці баброў, або зарастання адкрытых лугавін драўляна-хмызняковай расліннасцю…

    Арнітолагі навукова-даследчага цэнтру па біярэсурсах НАН Беларусі апавядалі пра абставіны распаўсюджання ахоўваемых відаў птушак апошнім часам, перашкоды іх размнажэнню, дадатковыя магчымасци іх захавання.

    Абмеркаваны таксама напрамкі навуковай дзейнасці ў бягучым годзе.

    Удзельнікамі навукова-тэхнічнага савета адзначана эфектыўнае узаемавыгаднае супрацоўніцтва навуковага аддзела з прадстаўнікамі акадэмічных і вузаўскіх навуковых падраздзяленняў, што дае сур’ёзны эфект у практычнай прыродаахоўнай дзейнасці, прыняцці кіраўнічых рашэнняў на асобна ахоўваемай прыроднай тэрыторыі.

     

    IMG_20240221_110839

    IMG_20240221_111535

    IMG_20240221_122324

    IMG_20240221_125507


    Назад
    Далее


    Адрес
    222395, Республика Беларусь, Минская область, Мядельский район, к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 11
    Телефоны
    Приемная руководителя
    Дежурный телефон
    Отдел туризма
    Лесной отдел
    Отдел охраны
    Научный отдел
    Электронная почта
    Электронная почта
    Научный отдел
    Отдел туризма
    Режим работы
    Пн-пт
    08:00 – 13:00, 14:00 – 17:00
    Сб-вс
    Выходной