|
|
Легенды і паданні краю НарачанскагаГлавная / Легенды і паданні краю Нарачанскага
Нарачанскія легенды Але Нарачанскі край — гэта найперш азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў. Азёр у Нарачанскім краі шмат, каля паўсотні, і кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб'ект з уласцівай толькі яму геаграфіяй і гісторыяй, але і скарб духоўны, у якім, як у чароўным куфэрку, назапашаны легенды і паданні, прыказкі і прымаўкі, цікавыя назвы і мясцовыя здарэнні. Каб азёры маглі гаварыць, то мы пачулі б шмат цікавых апавяданняў пра вадзянікоў і русалак, рыбакоў і аматараў вандровак, птушак і звяроў. Так, самае вялікае возера Беларусі — Нарач, якое многія называюць то "блакітным сэрцам" краіны, то "беларускім морам", а мясцовыя жыхары ласкава — Нарочча. Возера, напэўна, расказала б нам пра свой адзіны востраў Выспу, легенду пра трагічнае каханне дзяўчыны Нары-Найрыты і простага хлопца Андрэя
Суседняе возера Мястра, напэўна, згадала б гістарычную драму свайго замка, успомніла б адметныя асаблівасці горада Мядзел ды лёс старога татарскага мізару, а таксама белы цагляны слуп ля возера, у якім была замуравана Белая Панна. Сваім замкам пахвалілася б і возера Мядзел: на востраве Замак да нашага часу захавалася высокая гара, на якой раней стаялі магутныя ўмацаванні. Шмат цікавага мы маглі б пачуць і пра возера Баторына, і пра Балдук, і пра Рудакова і пра дзесяткі іншых азёр. На жаль, азёры не размаўляюць. Але кожнае возера мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна — ў мелодыях хваляў, у шэпце чаротаў і трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў. Варта толькі паехаць да возера — чуламу сэрцу заўсёды адкрыюцца таямніцы дзівосных беларускіх скарбаў |
|
Контакты
Беларусь, 222395, Минская областьМядельский район, к.п. Нарочь ул. Ленинская, 11, тел. (01797) 4-73-92 E-mail: info@narochpark.by © Национальный парк
«Нарочанский» |
|