Краязнаўчы праект

“Былое ў сучасным: людзі, шляхі, паселішчы…”

21 век прынёс людзям незлічымую колькасць магчымасцей цікавіцца, мець зносіны на вялікай адлегласці, ці мець лёгкі доступ да мільёнаў крыніц разнастайнай інфармацыі на любы густ і погляд…
Але з адваротнага боку цяперашні час рэзка паменьшыў колькасць тых, хто падарожнічае за межамі гарадоў-вёсак, курортаў, турыстычных аб’ектаў і г.д.
І спадчына ад дзядоў і прадзедаў (у лясах-гушчарах, пры балатах і пералесках – дзе стагоддзе таму і болей месціліся хутары і засценкі, мызы і фальваркі, вялася гаспадарка і жыццё было наладжана) – на жаль беззваротна губляецца і дарогі да тых мясцін зарастаюць…

Таму мы падтрымліваем намаганні розных даследчыкаў па вывучэнню адмецін і рэшткаў нашай спадчыны, ўдзельнічаем у сумесных праектах краязнаўчай тэматыкі. Вось, напрыклад, ілюстрацыя выніку сумеснага стварэння цудоўнага эколага-турыстычнага маршрута ў прыродна-гістарычным комплексе “Крыжоўкі” на мяжы нацыянальнага парка і Пастаўскага раёна:

спасылка на навiну…
Турысцка-экскурсійны маршрут «Крыжоўкі»

А яшчэ мы вырашылі распачаць сур’ёзны рэгіянальны краязнаўчы праект на тэрыторыі былых а) Свянцянскага павета (1795-1920 гг., да 1842 г. – Завілейскі павет) у складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў Расійскай імперыі і б) Пастаўскага павета (1921-1939 гг.) Віленскага ваяводства Польшчы.
Праект задуманы як сумесны і таму мы спадзяёмся на спулку і ўдзел зацікаўленых – настаўнікаў і вучняў, працаўнікоў устаноў культуры і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў мясцовых улад і проста аднадумцаў…
Сутнасць праекта – сабраўшы дакладныя звесткі, размясціць на Інтэрнэт-геапартале з дапамогай сучасных геаінфармыцыйных тэхналогій картаграфічную, тэкставую, малюнкавую і іншую інфармацыю аб месцазнаходжанні былых паселішч, іх уладальніках і гаспадарках і г.д., а таксама сучасны стан былых шляхоў у гэтым рэгіёне…
Далучайцеся!..

Спасылка на інтэрактыўную платформу праекта

Кантактныя тэлефоны навуковага аддзела: (01797) 49388, 49774
email: nauka@narochpark.by